Презентация: уникальный сборник белорусских произведений “БЕЛАРУСКАЯ МЕЛОДЫЯ”

Дорогие коллеги, музыканты! Представляем Вашему вниманию уникальный сборник белорусских произведений “БЕЛАРУСКАЯ МЕЛОДЫЯ”
для флейты(кларнета) с фортепиано.

 

Майму лепшаму сябру Змiцеру ЯРАЦЭВIЧУ
To My best friend Dmitry YAROTSEVICH

БЕЛАРУСКАЯ МЕЛОДЫЯ

Творы беларускіх кампазітараў
XX стагоддзя
для
флейты (кларнета) і фартэпіяна
Складанне і перакладанне Максіма Расохі

Рэдакцыя партыі флейты Таццяны Кармазiнавай
Рэдакцыя партыі кларнета Дзмiтрыя Ярацэвiча
Рэдакцыя партыі фартэпiяна Алiсы Сапега

Складанне і перакладанне Максіма Расохі. Мінск : А. М. Вараксін, 2016. – 64 с.

У зборнiку прадстаўлены малавядомыя і рэдка выконваемыя творы беларускіх кампазітараў ХХ стагоддзя. Выданне адрасуецца навучэнцам дзіцячых музычных школ мастацтваў, профільных музычных каледжаў.
ISBN 978-985-7092-59-8 © Расоха М. М., складанне, перакладанне, 2016
© Афармленне. Выдавец А. М. Вараксін, 2016

ПРАДМОВА
У зборнік “Беларуская мелодыя” ўвайшлі малавядомыя і рэдка выконваемыя творы беларускіх кампазітараў ХХ стагоддзя. Калі некаторыя сачыненні Юрыя Семянякі, Яўгена Глебава, Уладзіміра Солтана больш ці менш знаёмыя шырокай грамадскасці, дык п’есы Аляксея Туранкова, Самуіла Палонскага вядомыя хіба вузкаму колу спецыялістаў і друкуюцца ўпершыню. Мэта дадзенага выдання – папулярызацыя ў нашай краіне і за яе межамі лепшай беларускай музыкі, да якой, без сумневу, належыць і творчасць тых аўтараў, чые імёны несправядліва забытыя.
Пры складанні зборніка былі выкарыстаны не толькі раней выдадзеныя творы, знойдзеныя ў бібліятэчных фондах, але і нотныя матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ), а таксама асабістых архіваў кампазітараў.
У выданні прадстаўлены рознахарактарныя творы рознай ступені складанасці. У арыгінале гэтыя п’есы напісаны для разнастайных інструментальных складаў: для скрыпкі, трубы, фартэпіяна, аркестра. Іх пералажэнні для флейты (кларнета) з фартэпіяна былі зроблены складальнікам.
Зборнік прызначаны для навучэнцаў пачатковага і сярэдняга звёнаў: дзіцячых музычных школ мастацтваў, профільных каледжаў.

ЗМЕСТ
Аляксей ТУРАНКОЎ (1886 – 1958)
Беларуская мелодыя.……………………………………………………………….….4
Танец скамароха.………………………………………………………………………11
Танец кухароў………………………………………………………………………….14
Чабан…………………………………………………………………………………….18
Марк ШНЭЙДЭРМАН (1898 – 1981)
Раманс…………………………………………………………………………………21
Жарт……………………………………………………………………………………25
Самуіл ПАЛОНСКІ (1902 – 1955)
Лісток з альбома………………………………………………………………………28
Вальс “Капрыз”….……………………………………………………………………30
Дзмітрый КАМІНСКІ (1907 – 1989)
Элегія…………………………………………………………………………………..34
Легенда…………………………………………………………..……………………37
Гумарэска……………………………………………………..………………………40
Дзмітрый ЛУКАС (1911 – 1979)
Восень……………………………………………………………..……………………43
Маленькае скерца……………………………………………..……………………..45
Юрый СЕМЯНЯКА (1925 – 1990)
Галоп……………………………………………………………………………………47
Уладзімір СОЛТАН (1953 – 1997)
Сум……………………………………………………………………………………..52
Яўген ГЛЕБАЎ (1929 – 2000)
Інтэрмедыя № 2………………………………………………………………………54
Вясёлы танец………………………………………………………………………….57

Складанне і перакладанне Максіма Расохі
Адказны за выпуск А. М. Вараксін

Падпісана ў друк 22.09.2014. Фармат 60х84 1/8.
Папера афсетная. Ум. друк. л. 8,37. Ул.-выд. л. 10,39.
Наклад 50 паас. Замова 62.

Выдавец і паліграфічнае выкананне:
індывідуальны прадпрымальнік А. М. Вараксін.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца,
вырабніка, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў
№ 1/99 ад 02.12.2013.

Вы можете приобрести сборник связавшись с нами по телефонам либо по имейл адресу. Сборник с вкладышем сольной партии.